Перайсці да зместу

Леапольд Баварскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Баварскі
ням.: Leopold von Bayern
Леапольд Баварскі
Леапольд Баварскі
Дата нараджэння 9 лютага 1846(1846-02-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1930(1930-09-28)[1][2] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Луітпольд Баварскі
Маці Archduchess Auguste Ferdinande of Austria[d]
Жонка Гізела Аўстрыйская[d][5]
Дзеці Princess Auguste of Bavaria[d], Princess Elisabeth Marie of Bavaria[d], Prince Georg of Bavaria[d] і Prince Konrad of Bavaria[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Прусія
 Германская імперыя
Род войскаў Bavarian Army[d]
Гады службы 18611913
19151919
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў 1st Royal Bavarian Heavy Cavalry (Prince Charles of Bavaria's)[d], Q162953?, 1st Royal Bavarian Division[d] і I Royal Bavarian Corps[d]
Бітвы/войны Аўстра-пруска-італьянская вайна
Франка-пруская вайна
Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ганзейскі крыж Брэмена
Ганзейскі крыж Брэмена
Ганзейскі крыж Гамбурга
Ганзейскі крыж Гамбурга
Ганзейскі крыж Любека
Ганзейскі крыж Любека
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапо́льд, прынц Бава́рскі (ням.: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach 9 лютага 1846, Мюнхен — 28 верасня 1930, Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Германскай імперыі (1 жніўня 1916).

Сын прынца-рэгента Луітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III.

Вайсковая служба

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1861 года паступіў у 6-ы егерскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне.

Пад час франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 года ўзнагароджнаы ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.

З лютага 1873 года — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 года — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады.

У 1873 годзе ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкой аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа I. Мелі 4 дзяцей.

З 1881 года — камандзір 1-й баварскай дывізіі, з 1887 года — камандзір I баварскага армейскага корпуса. З 1892 года генерал-інспектар 4-й армейскай інспекцыі. У сакавіку 1913 года звольніўся з войска.

Першая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1915 года вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 года камандаваў 9-й арміяй і групай армій «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Паспяхова кіраваў дзейнасцю сваёй групоўкі пад час спробы расійскага войска прарваць фронт каля Баранавіч.

29 жніўня 1916 года змяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Усходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 года, дзе правёў агляд польскіх ваенных адзелаў легіянераў.

20 снежня 1916 года атрымаў дубовыя галіны да ордену Pour le Mérite. У 19161917 гадах паспяхова кіраваў арміямі на расійскім фронце, асабліва ў 1917 годзе, калі пачаўся распад расійскага войска.

Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Брэсце. 11 студзеня 1919 года звольніўся з войска.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Стаўка Леапольда з восені 1916 года размяшчалася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[6][7].

Зноскі

  1. а б Prinz Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Bayern // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Generalfeldmarschall Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf Prinz von Bayern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #122271122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #122271122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Адраджаецца палац Нямцэвічаў у Скоках http://news.tut.by/society/111338.html Архівавана 28 чэрвеня 2008. Звязда 19 ліпеня 2008
  7. Беларускі след Леанарда http://www.nashaniva.by/index.pl?theme=history&article=2005042201(недаступная спасылка) Наша Ніва № 12 2005